Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.03.21

Музычны занятак "Беларускія матывы" у старэйшай групе

Сёння ў нашай установе прайшоў музычны занятак "Беларускія матывы".

У пачатку занятка дзеці разгледзелі карту Беларусі, паразважалі, чаму наша краіна завецца Беларусь, праспявалі песню "Беларусь - мая Радзіма.

Музычны кіраўнік прынесла чароўны куфэрак, у якім былі розныя рэчы. Дзеці пазнаёміліся з відамі беларускага арнаменту. Пасля дыдактычнай гульні "Музычныя рушнікі" пры дапамозе музычна-шумавых інструментаў агучылі арнамент, які атрымаўся. Дзяўчынкі выканалі танец з вяночкамі "Купалінка". У канцы занятка ўсе разам пагулялі ў гульню "Дудка".