Традыцыйна у нашай дашкольнай установе прайшла восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш". Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы. Свята было вытрымана ў беларускім стылі, што стварала асаблівую атмасферу. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. "Восеньскі Кірмаш" скончыўся пачастункамі і выдатным настроем!
Сумесна з бацькамі дзеці дома зрабілі вырабы на тэму "Восень-чараўніца".