Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.02.2021

Фізкультурна-гульнёвы занятак "Каціўся клубочак" у другой малодшай групе

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізычна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.

Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

Сёння ў нашай дашкольнай установе прайшоў фізкультурна-гульнёвы занятак "Каціўся клубочак"для дзяцей другой малодшай групы.

У госці да дзяцей завітаў Коцік са сваім чароўным клубочкам. Разам з ім дзеці адправіліся ў падарожжа, пагулялі ў беларускія народныя гульні "Надзейка", "Адгадай, чый галасок", "Вожык і мышы", адгадвалі загадкі.

Занятак прайшоў цікава, ярка і весела. Дзеці атрымалі велізарнае задавальненне і масу уражанняў.