Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.03.2021

Каляндарна-абрадавае свята "Гуканне вясны" у старэйшай групе

Гуканне вясны - гэта беларускі звычай. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ўладкоўваецца народнае свята. Клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы. Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка - пачатку красавіка.

Народнае свята звычайна супадае з царкоўным святам Дабравешчаннем, святам прылету буслоў. Бусел - ключавая фігура гэтага свята. Месца, дзе праходзіць "гуканне" заўсёды відаць здалёк. Усё вакол (дрэвы, камяні і т .д.) ўпрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі, яркімі птушкамі, выразанымі з кардона, зробленымі з каляровых нітак, тканін і любога іншага падручнага матэрыялу. 

Сёння ў нашай дашкольнай установе адбылося свята "Гуканне вясны" у старэйшай групе. Гэта свята не толькі яркае, але і музычнае. Дзеці паклікалі Вясну песняй "Жавароначкі прыляціце". 

Разам з Вясною дзеці вадзілі карагод, адгадвалі загадкі, спявалі, гулялі ў гульні "Прэла-гарэла", "У карагодзе мы былі", "Буслік", гралі на музычных інструментах.