Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.07.2022

"Мая Радзіма - Беларусь"

Дзень Незалежнасці – адно з самых значных і важных святаў для кожнай дзяржавы. Гэты дзень – адзін з тых, калі з’яўляецца яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй краінай, даведацца нешта новае пра культурныя традыцыі, гісторыю сваёй радзімы.

3 ліпеня 1944 года сталіца нашай краіны – горад-герой Мінск – была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,  а 8 ліпеня - наш родны горад Баранавічы. 

Напярэдадні Дня Незалежнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло свята "Мая Радзіма - Беларусь". Дзецям расказалі аб вялікім подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчынная вайны. Выхаванцы праспявалі гімн, замацавалі веданне сімвалаў дзяржавы, пагутарылі пра сучасную Беларусь, адгадвалі тэматычныя загадкі, танцавалі.