Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.01.2023

Прыйшла Каляда - адчыняй варата!

Стала добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садзе праводзіць фальклорнае свята "Прыйшла Каляда - адчыняй варата!".

Дадзенае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі традыцыямі і абрадамі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін.

Дзецям вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункамі, слухаць вясёлыя песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь Новы год.

Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел.