12 мая наша ўстанова прыняла эстафету гарадскога праекту "Палет жураўліка", прымеркаванага Году міра і стварэння. Нашы выхаванцы з радасцю сустрэлі Жураўліка з караваем і запрасілі ў дзіцячы сад, каб расказаць яму шмат новага і цікавага пра сваю Радзіму - Беларусь.
Незвычайнае падарожжа Жураўліка пачалося ў групах. Там госць пазнаеміўся з дзецьмі, пагуляў з імі. Выхавальнікі правялі для дзяцей займальныя майстар-класы па вырабу вобразаў жураўліка ў тэхніцы аплікацыі і арыгамі, каб пакінуць у памяці ўспаміны аб яго наведванні.
Пасля Жураўлік завітаў у музычную залу на свята "Сімвалы нашай краіны", прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы ўразілі яго сваім артыстызмам, цудоўным валоданнем беларускай мовы у час выканання песень, танцаў, гульняў, што дало магчымасць яшчэ раз далучыцца да вытокаў роднай мовы, пазнаць яе мілагучнасць і прыгажосць слоў.
Жураўлік падзякаваў дяцей за гасціннасць і паляцеў у другія дзіцячыя сады для падтрымання міру і дабра на ўсей зямлі.


















