Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2019

Беларускамоўны дзень

     Пры арганізацыі беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі неабходна звяртаць увагу на наступные пытанні:

спецыфіка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове;

агульныя напрамкі далучэння выхаваўцаў да роднай мовы;

моўнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ў рамках двухмоўя

         Кожную пятніцу выхавацелi ў нашай установе праводзяць дзень беларускага маўлення. Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.

           Ва установе была арганiзавана выстава дзіцячых малюнкаў "Беларусь мая сінявокая".